Купальская ночка

Станислав Володько
Кола палаючы коціцца – сонца,
Быццам ад смеху заходзіцца, сонца, -
Хутка надыдзе Купальская ночка,
Я і да гэтуль, потым бясконца...

Ой, дзяўчыночка, -
Купальская ночка!
Кветачкай ты ў карагодзе вяночку.
Ой, дзяўчыночка, -
Купальская ночка!
Чый да твайго прытуліўся вяночка?

Вогнішча б’ецца, да зорачак рвецца,
Вогнішча, быццам вялікае сэрца.
Так і дзявочае сэрца трапеча,
Вырвецца птушкаю з клеткі, здаецца...

Ой, дзяўчыночка, -
Купальская ночка!
Чый да твайго прытуліўся вяночка?
Ой, дзяўчыночка, -
Купальская ночка!
Што ў тым вяночку так звоняць званочкі?

Дзеўкі ад хлопцаў жартоўна ўцякаюць, -
Зорачку шчасця у пушчы шукаюць.
Раптам знайшоўшы, - ў абдымках сціскаюць,
Вусенкі прагныя вусны шукаюць...

Ой, дзяўчыночка, -
Купальская ночка!
Ранак надыдзе, а ты – жанчыночка.
Кветачкай шчасця –
Купальская ночка!
Зараз дачушку чакай, ці сыночка.