Як адтуль ён...

Станислав Володько
Як адтуль ён
Здалёкі
Ветру шчыры парыў!
На ўспаміне
Нялёгкі
Ўздых гарачай пары...

Сёння ў веснім бяссонні,
Як даўно не было,
Хлебадарчыя думы
Узаралі мне лоб.

Бачу поле.
Світае.
Узыходзіць пасеў.
Не мяне ўжо вітаюць
Там дарожанькі ўсе.

Як жа гэта адбіўся
Я ад іх, як ад рук? –
Ад тугі зелянее
У вачах маіх
 рунь!

Як дагэтуль ніколі,
За ваколіцай год
Рвецца ў роднае поле
Жаўра сэрца майго!

1981