Ода пахвале

Станислав Володько
Лашчыў вецер,
Дождж хваліў,
Чулы лес мяне туліў,
І насіла на руках
Часта, хвалячы, рака!

І стараліся бацькі:
- Во памочнічак які!
- Дзяцючок наш!.. –
Я ж аж рос
На вачах
 вякоў,
 нябёс!

Не забыць іх дабраты,
І старэйшыя браты,
Падымаючы мой дух:
- Малайчына, Стаська!
- Зух!..

Рос я гледзячы на ўсіх,
Хто лагодным слоўцам –
 сіл
Дадаваў,
Хоць помню й тых,
Хто зласлоўем біў пад дых!

Хіба ў снах я б так лятаў
І – ў вачах нябёс не ўпаў, -
Не хвалілі б так мяне? –
Я б не вырас гэтак, не!

А таму без хітрык – вам:
Ні ялей, ні фіміям
Не патрэбны мне,
 але
Дзякуй шчырай пахвале!