Вузел нiцяу лёсу-долi...

Станислав Володько
 Вузел ніцяў лёсу-долі
Паспяшаўся рассячы,
І – шукайце ветру ў полі –
Адляцеў на крыллях волі...

Ды ад болю не ўцячы.
Дзе б ні быў, цябе дагоніць
Часам зверская туга –
Ўраз, ваўчыцу, не адгоніш –
Хоць ты гвалт крычы: цюга!

Мару ў сэрцы калыхала:
Шчасце мець з табой: куга!
Як ніхто – цябе кахала:
Абдымаючы, ўздыхала...
 А цяпер парой туга
На грудзях тваіх павісне -
Ўраз яе не адштурхнеш -
Так, бывае, ведзьма, сцісне:
Раз дыхнеш, другі - ўздыхнеш!