Мой анёл

Марина Беркутова
Мой стомлены анёл, завiтай на маё святло.
Я здыму твае натруджаныя крылы,
Я вазьму твой крыж на свае плячо.
Адпачнеш у мяне з паугадзiны.

Я пратру твой нiмб: запылiуся штосьцi.
Мабыць доуга ты дзесь вандравау.
Што ж заходзiш так рэдка у госцi?
Летась значна часцей прылятау.

Зачыню акно i закрыю дзверы,
I не буду палiць святло.
Ты са мною, а я не веру.
Трызню я, а цi што?

Пачакай! Знаю я, што трэба
Адлятаць ужо табе, але ж
Калi ты дзесьцi там, на небе,
Замiрае жыццё без цябе.

I хвiлiна ужо не хвiлiна,
I гадзiна, як цэлы год.
Мой анёл, ты у мяне адзiны,
Перарвi хоць на мiг палёт!

Знаю, што i прасiць не трэба.
Толькi моучкi адчынiш акно...
А я буду глядзець на неба
I чакаць цябе усе адно.