Памяцi Пiтэра П

Гардэ Александра
Святло працінала паветра
Паветра рабілася пругкае
І сэрца
І сэрца
І сэрца
Аб хрупкія рэбры грукае

А рот распяты ўсмешкай
А вочы радасцю поўныя
І сэрца
І сэрца
І сэрца
Сціскаецца ў такт з поўняю

Слізнула лязо месяцовае
У сонечны вузел напружаны
…як быццам
У сэрцы
Бьецца
Начны матыль перапужаны

Лунае смуга пад крокамі
Аблокамі, марамі, хмарамі
Луной
цалаваныя
ў скроні!
Ніколі не быць вам старымі.