Муха i Пчала

Сёмуха Дарья
Аднойчы ў аднй кватэры,
Дзе толькі трохі прычынілі дзверы,
З Пчалою Муха стрэлася праз шкло
І запрасіла ў госці, “на сяло”.
Іж імі завязалася размова,
Хоць трохі рознай іх гучала мова,
Яны ўсё добра разумелі,
Нібыта гаварылі ці то пелі.
– А-яй, сяброўка, ай, мая сястрыца,
Я рада так, што атрымалася спыніцца,
Бо мне так цяжка кожны дзень
Шукаць паўсюль халодны цень,
Каб не зажарыцца ад спёкі,
Не апячы ні крылцы, ані бокі...–
Сказала Пчолцы гультаіха Муха.
Адказвае Пчала сяброўцы суха:
– Калі б ты адпачыць хацела пасля працы,
То сам цябе знайшоў бы цень.
І што за справа – красавацца?
Хоць столькі сіл ты траціш кожны дзень.
Дык паспрабуй, сястрыца, з кожнай кветкі
Узяць мядок і ў вулей прынысці,
Каб сытымі хадзілі дзеткі.
Табе не проста гэта крылцамі трасці!
– Затое, як прыгожа выглядаю
І кожны дзень адпачываю! –
Не вытрымала Муха словам,
І пасварыцца ўжо гатова.
– Дык пагляджу, як ты зімою,
Калі завые завіруха,
Паскачаш, пакрасуешся сабою,
Гультайка-прыгажуня, Муха!
18.03.2006