Водгук на твор Аблава В. Быкава

Сёмуха Дарья
Нястрымным болем сэрца сціскае,
Хоць родны куток тваіх крокаў чакаў,
Дзе родная хата твая дарагая.
... Але толькі попел на месцы спаткаў..

Народнае сэрца і цяга да волі
Цвярдзела, і кожны тады чалавек
Чакаў для сябе самай лепшае долі,
Каб толькі пражыць-скаратаці свой век.

Цямнела, як ноччу, на землях Радзімы
Ад чорнага шляху людзей маладых,
Што мэтай жыцця задаліся адзінай:
Знішчаць, руйнаваць, забіваці старых.

І коршунам чорным, раскінуўшы крылы,
Клявалі багацце і душы людзей –
І стала далёкай у ссылцы Радзіма...
Гублялі апошнія кроплі надзей...

У багне засталіся тайны народа.
Карэнне крывое... гнілая трава...
Усе таямніцы – у багну, пад воду.
І сэрца народа праткнула страла.
2006