Пра Францыска Скарыну

Сёмуха Дарья
Зямлі беларускай асветні, зямлі палавецкай, –
Дзіця, нараджонае ў час зоркі-сонца зацьмення,
Ён променем сонечным хутка імчаўся па свеце.
Спасцігнуў навукі.
 Славуты сваім ён уменнем
Даносіць да душ чалавечых святло Божай веры,
У літарах веды і мудрасць даў простаму люду;
Рукамі яго былі створаны Боскія дзверы,
Што шлях адкрывалі ў свет.
 Саламонаву мудрасць
На мову славянскую. Родную матчыну мову
Старанна пісаў пераклады з Біблей Запаветаў,
Пісаў да “Псалтыра”, “Эклезіяста” прадмовы.
У Боскую моц усім сэрцам асветніцкім верыў.

Францішак, Скарыны Лукі сын, народжаны Небам,
Твой голас гучыць са старонак тых “Эклезіяста”,
Бо свята душою ў Боскую моц свету верыў.
Таму і жыццё тваё вечным падоўжыцца часам!

08.10.2006