Радзiма Беларусь

Андрей Усик
Люблю свой кут, яго прыроду,
Яго цвятучыя сады,
Калі вандрую я па свету –
Жадаю трапіць зноў туды...

Туды – у так знаёмы горад,
У так знаёмыя лясы,
Дзе я забуду пра ўсё гора,
Дзе дзьмуюць свежыя вятры.

Калі ў другой краіне буду,
Тады ты ведай, мая Русь,
Што я ніколі не забуду
Цябе, радзіма – Беларусь!..
02.03.2001 г.