Беларусь мая краiна

Андрей Усик
Беларусь – мая краіна,
Што казаць – я тут жыву.
Беларусь я не пакіну –
Без яе не пражыву.

Паглядзі, народ, навокал –
Погляд ёсць на чым стрымаць.
Нават хочацца патроху
Ўсюды, браце, пабываць.

Пахадзіць па ціхім лесе,
Заблукаць у сіні бор.
Беларускае палессе –
Неаб’ятнейшы прастор!

Паглядзі – якія далі!
Паглядзі – які прастор!
Паглядзі, як каля лесу
Распускаецца чабор!

Беларусь мяне чаруе,
Беларусь мяне маніць.
Дзе я толькі не вандрую –
Ў Беларусі лепей жыць!
04.03.2006 г.