Кахаю

Андрей Усик
Кахаю я цябе адну.
Табе аб гэтым я сказаў,
Але не ведаю чаму
Так доўга я адказ чакаў.

Адтуль мінула часу шмат,
Але дагэтуль ты маўчыш.
Скажы: хто ў гэтым вінават?
Чаму адказ не гаварыш?

Прапанаванне ад мяне
Адказу ад цябе не мае.
Маўчанне – гэта значыць НЕ?
Навошта так ў жыцці бывае?

Табе патрэбен хтось другі.
Я ведаю, што ты б сказала:
“Прабач, але не пара мы”,
Тады б лягчэй абодвум стала.

Чакаю ад цябе званку,
Спаткання я з табой чакаю,
Але аб гэтым не скажу –
На гэта мужнасці не маю...
12.11.2004 г.
Брестская газета, № 32 [191] 11.08.2006 г.