Я плачу

Юлия Лесная
Я кропляй вадзіцы стану.
Ўсю радасць такога стану
Адчую...

Загрукаю навальніцай,
Ў блакітную высь сініцай
Ўзлячу я.

Я ветрам спытаю: "Дзе ты?"
Я ўсе кіламетры свету
Ўбачу.

Я снегам ў цяплынь растаю.
Я проста цябе кахаю,
Я плачу...