Каго мне зараз вiнавацiць?

Валерий Хотеев
Каго мне зараз вiнавацiць,
Што я запамятаў свой край?
Свае рачулкi, сенажацi.
Птушыны гоман. Светлы гай.

Што родну мову беларусаў
Я чую толькi раз у год,
Пасля чыгуначных абрусаў,
Пад думак сумны карагод.

Што звыкся з гэтай стараною.
Завёў сям'ю, сяброў – асеў…
I стала iншаю страною
Мая радзiма...
Абрусеў...

Даруй мне родная зямлiца,
Што я блукаю па жыццi.
Я да цябе, як да крынiцы,
Напiцца зноў жывой вадзiцы
Увесь свой век буду iсцi.