Мая Знаёмая

Майкл Ганкин
Калi восень наляцела п'яная,
Лiставеем сцежкi замяла.
Божа ахiнi маю каханую
Покрывам надзеi i святла.

Яўген Пясецкi



Добры чалавек мая каханая.
Усё у ёй, iмпэт i прыгажосць.
I нiколi не бывае п'яная,
Для мяне яна жаданы госць.

Пра жыццё - быццё мы з ёй пагутарым
I паразважаем пра любоў...
Цiшыня у пакоi, як на хутары,
Чутна толькi пульс ганяе кроў.

Час ляцiць, табе пара да хаты,
Трэба мужу ежу рыхтаваць.
Ты прабач, я троху вiнаваты,
Што не маю сiлы стрэс твой зняць.

Пойдзеш ты, я буду жыць чаканнем,
Водблескам надзеi i цяпла.
Моцны пацалунак раставання
Лiставеем восень замяла.