Лайдак I певень. Байка

Майкл Ганкин
 
 САЦЫЯЛIЗМУ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА.
**************************

Певень звонка заспяваў
З ложка лайдака падняў.
"Што, ужо пара ўставаць?
Я хачу яшчэ паспаць".

Лайдак коўдру нацягнуў
Павярнууся i заснуў.

Спiць лайдак, бяды не знае
Чуе - певень зноў спявае.

Зазiрнуў лайдак у вакно
Бачыць - на двары цямно.
Анiчога не вiдаць...
Не, ня час яшчэ уставаць.

Пэўна певень памылiўся,
Толькi што я спаць лажыўся.

Пеунiк пеў, пеў ды стамiўся
Сам ад стомы спаць звалiўся...

Певень спiць i спiць лайдак,
Вось, сябры бывае як!


P.S. I у жыццi другi лайдак
надакучыць можа так,
што чапаць яго не будзеш,
бо усё роўна не "разбудзiш".