Я хачу...

Сёмуха Дарья
Я хачу прашаптаць колькі слоў, каб застацца
Хоць на момант у сэрцы тваім, мой анёл,
Я хачу да душы тваёй ледзь дакранацца –
Усё жыцце тваім рэхам блукаць мне вакол.

Толькі рэхам лунаць і жыццё ўсё – побач,
Каб адчуў ты мой подых, адчуў, што сачу,
Буду рэхам і марай, расой, калі хочаш…
Прашаптаць колькі слоў я на вушка хачу…
18.03.2007