Не любi мае вершы

Леонид Пранчак
НЕ ЛЮБІ МАЕ ВЕРШЫ

Цёмнай ночы бакал прыгубi,
Каб самоту ўталiць у вiне...
Не любi мае вершы!
Любi
Ашалела i прагна
Мяне.

Захлынецца мой крык у гаях
I лiстком задрыжыць на вярбе...
Не любi мае вершы!
Бо я
Прыраўную да вершаў —
Цябе.