Прыязджай

Леонид Пранчак
ПРЫЯЗДЖАЙ

Прыязджай...
У ростанi тужу.
Без цябе мой дзень
Такi панылы.
За акном —
Нямы i апастылы —
Вераснёвы
Нудны шум дажджу...

Як было б цудоўна
Нам дваiм!
Цiхi дом
Тваiх чакае крокаў.
Без цябе
Мне непрытульна ў iм.
Без цябе страшэнна адзiнока...

Прыязджай.
Тужыць няма прычын.
Звечарэлы дом
Святла не тушыць.
Прыязджай...
Мы проста памаўчым.
Хай паразмаўляюць
Нашы душы...