Развiтанне

Дмитрий Слепович
Бывай, мой горад! Такі, бачна, лёс -
Цябе мне пакінуць у змроку,
Каб коркі мінуць, каб пазбегнуць слёз,-
Я рана рушу ў дарогу.

Ты зранку прачнешся. Натоўп, як штодня,
Твае разрывае паўсонне,
Каб трапіць у кожны твой орган. А я -
Цябе пакідаю сёння.

2007