Будуе Веры мост

Евгений Якимович
Вера перамагае жыццё –
Жыццё чалавека у турбоце.
Бога майго адкрыццё
Як ветрыка подых у спякоцце.

Вера перамагае ўсё:
Звычаі, погляды і пастановы
Калі падаравана жыццё
Не выбраць лепей асновы.

Выбару шмат, але часу не вельмі.
Выбраць у сэрцы! Нараз!
Каму твая Вера і пошук патрэбны?
Ці толькі ў патрэбе ты даешь адказ?

Вось кліча мой Пан,
Вось чакае мяне.
Маі зразумее памыўкі.
Бо Ён есць святы,
Бо Ён гаспадар!
Слабы чалавек без падтрымкі.

Вера ператварае жыццё.
Жыццё прамінае – а Вера?
А Вера перамагае ўсё!
А Вера вядзе нас да неба!

У сэрцы чакая чарга небяспек –
Не варта заставіць старанні.
Пан зразумее, а слабы чалавек
Змарнуе свае намаганні.

Пан Езус не дае вялізных дыпломаў
І Ён не ставіць адзнак,
Але спаглядае да ўсіх недавераў
У душу і робіць ім знак.

І сэрца усхвалюецца як марскія прасторы,
Прачнецца стыхій акіян!
І вока забачыць, і вуха пачуе!
Граху разпазнае падман.

Так Вера ў Пана пераменіць ўсё!
Яна падтрымае рашуча.
І вызваліць з цемры і багна жыццё,
У якіх чалавек сябе мучаў.

Любоў – узнагарода трывалым чаканням,
І ўсё зразумее Любоў:
Прабачыць; навучыць душы паяднанням
У нязменнасці Божых Дароў.

Мой Езус сабе жадана аддае,
Старана будуе нам мост.
Хто кроча па ім – узнагарод дасягае
Праз новы духовы ўзрост.