Ты для мяне зауседы будзеш сэрцам...

Сёмуха Дарья
Ты для мяне заўседы будзеш сэрцам,
Якога я чакаю кожны стук.
Адзіны ты такі ва ўсім Сусвеце,
Адвечнай песні цудадзейны гук.

Я за табой – у аблокі і ў мора,
На край зямлі, у вышыню багоў,
У бездань мар і да далекіх зорак,
Бо за табой мяне вядзе любоў,

Каханне, что не вымераеш прозай,
І не раскажаш у тысячах тамоў,
І з-за якога льюцца шчасця слёзы,
І з-за якога не хапае слоў…

Ты для мяне Сусвет, і нават болей,
Маё ўсе, і трошачкі глыбей!
Каб толькі не было расстання болю –
Без сэрца жыць я не змагу далей…