Сiвы голуб

Леонид Пранчак
СIВЫ ГОЛУБ

Я забываю пакрысе
Бязладных дзён iмжу i лiха.
I сiвы голуб на страсе
Буркоча жаласна i цiха.

Пачуй далёкi голас мой
I адгукнiся — цiха-цiха...
I я забуду неспакой —
Бязладных дзён iмжу i лiха.

Я пакiдаю родны дом,
Каб анiколi не вярнуцца.
I нават гром, зiмовы гром
Мяне не змусiць азiрнуцца...

Забуду смутак пакрысе,
Але забудуцца не хутка:
I сiвы голуб на страсе,
I вечна сумная галубка...