Сына чарав чк

Анжелика Янковская
Сына чаравічкі
Любяць жартаваць:
Зранку з калідора
Ў нікуды знікаць.

Сына я спытала:
“Дзе яны блукаюць?
Можа да спадобы
Ім, што іх шукаюць?”

Адказаў сын важна:
“Яны не збягаюць!
Мае чаравічкі
Ў хованкі гуляюць!”
13.10.2003.