Разбуджу я цябе пацалункам

Анжелика Янковская
Разбуджу я цябе пацалункам,
Што з усмешкай жыве на губах.
Адшукаю крыніцу вясёлкі,
Што прачнецца ў любімых вачах.
Аддаваць увесь сэнс існавання
Ў несціхаючы “баль забыцця” –
Гэта вечнае наша ўладанне
Між прастораў зямнога жыцця.
1998.