Анёл спакусы спадзява ся

Анжелика Янковская
Анёл спакусы спадзяваўся,
Што прыбярэ мяне да рук.
Бяздонным цудам прытвараўся,
Ткаў прываротна, як павук.
Настрой ствараў бязбожна млявы,
Бяздушную сцяну рабіў,
Грашыў гульнёю маладжавай
І момант лепшы ўсё лавіў.
…Аднекуль рэзка ён спусціўся
І… у святле душы згубіўся.