Нарачоная спачатку Ветру

Анжелика Янковская
Нарачоная спачатку Ветру,
Ты пазнала ўзлёт прывабнай сілы,
Не зважаючы на ціск туманны,
Гаварыла ты пяшчотна: “Мілы…”
Потым стала ты Дажджу нявестай,
Прымярала плашч шыкоўных кропель,
Навучылася праз стогны болю,
Расцвітаць ў сваіх пачуццях ўволю.
Ды аднойчы… аддалася Сонцу
І згарэла б, каб не падтрымалі
Рукі родныя, што ўсюды побач,
Што з надзеяю цябе кахалі.
2000г.