Мая душа

Анжелика Янковская
Мая душа баіцца адзіноты,
Таму й стварае словы, ноты, сны…
Яны прарочуць горыч і маркоту,
Не верачы ў прыход маёй вясны.

Мая душа баіцца хвалявання,
Калі пазнае роднае ў чужым.
І цяжкім стане доўгае маўчанне –
 адвечны знак людскіх пакут зямных.

Мая душа баіцца нематою
Адклікнуцца і сцерці добры крок.
Баіцца апынуцца зноў пустою,
Дзівоснай чысціні згубіць паток.
1996.