Сустрэча

Анжелика Янковская
Сустрэча –
Насустрач
Сабе
і
Святлу.

Бадзяжна
Блукае
бачнасць.

Шаленства
Жартуе
Са мной
На бяду.

Гандлюе
Пачуццямі
Радасць.

Зысці.
Адрачыся.
…Ўжо не змагу!

Жыццё –
Ніць
Карункаў
Сусвету.

Кахаю жыццё,
А вянец аддаю
Марам
Дзіцячага
Свету.
11.10.2003.