Ноч змянила

Анжелика Янковская
Ноч змяніла мой гадзіннік,
Не спытаўшы ў мяне,
Ці патрэбны мне “мабільнік”,
Што пілікае ў сне,
Прымушае пісаць вершы,
Sms-кі-словы сніць
І праз кожную гадзіну
Раўнадушна каву піць?!?

Ноч змяніла мой гадзіннік,
Каб настырна паўтараць,
Калі вершы ціснуць сэрца –
Трэба іх хутчэй пісаць.
Мо аднойчы ў адзіноце,
Ў скразняку свайго жыцця
Напаткае нехта словы,
Дзе жывая чысціня…
07.02.2006.