Саше

Анжелика Янковская
___________________Саше
Ты маляваў на крылах матылька
І фарбы разляталіся па свету.
У іншых вымярэннях гасцяваў,
Але вяртаўся зранку летам.

Былі мы вельмі блізка да нябёс,
І час гублялі ў нашай спадзявальні.
Прысягу слоў аддалі жабракам,
Тым, хто не зведаў феерверк кахання.

У лабірынце дзён штурхаў натоўп:
Звычайнасць думак і сумненняў звенні.
Мы падалі, каб узлятаць ізноў,
Мы кралі вернісажныя адценні.

Дарогі сну палётам сталі днём,
Дзе мы знікалі, абнаўлялі крылы.
Я запаліла ружы светам мар,
Каб нам сустрэчы прыдавалі сілы.
22.09.2003.