Скрыжаванне

Анжелика Янковская
Скрыжаванне адвечных пытанняў


Вандроўнік прысніў прыкмету,
Дзе месца крыніцы Пытанняў,
Адвечных, бяздонна-няпэўных.
Надумаў шукаць скрыжаванне.
Ён посах узяў і манеты –
Апошнія кропелькі працы
Тужліва-цяжкой, непрыкметнай.
Абрыдла ад страху хавацца.
І ціха пайшоў ён па свеце,
Прасторы чужыя спазнаў,
Ішоў ён і днём, і ноччу –
Ішоў ён пакуль не ўпаў…
Прадонне яго асляпіла,
І вырашыў: я – прадказальнік,
Мудры, лепшы, галоўны,
Новага часу стваральнік.
Знайшоў недалёка пустыню,
Падножжа і трон зрабіў,
Прывабна-прыгожы здалёку,
І чутку аб ім распусціў.
Пытанні зляцеліся хутка.
Глянь, нехта і трон займае,
Нахабна, важна і злосна
Загады свае адсылае.
Старанна знаходзіць прычыны,
Каб зганьбіць усіх назаўсёды.
Стаць лепшым і найважнейшым
Пытаннем дзіўнай прыроды.
Прычыны? – “Чаму без адказу
Лятаюць адвечна Пытанні?
Судзіць злачынцаў адразу!”
Пратэстам было паўстанне…

…Адно засталася пустыня
Адвечна бязмоўных Пытанняў…
…Стары безаблічны Вандроўнік
Хавае Сну Скрыжаванне…
1997г.