Споведзь

Катя Дубовская
Што са мной, як разабрацца,
Што рабіць з той самотай, журбой,
Бо не хоча душа разрывацца,
І жадае застацца сабой...

І не хоча вяртацца каханне,
І не можа душа зноў любіць,
Толькі думкі самотныя мрояць,
Не магу ўсё ніяк я забыць...

Што забыць? Што шукаць? Як дазнацца?
І знайсці ў душы тую моц,
Што паможа ва ўсім разабрацца
І не будзе трывожыць на ноч...

“Ёсць нагода, каб сёння паплакаць”,
Але што за нагода, скажы?
Дзе прычына таго непакою
І чаму так няпэўна ў душы?

Хацелася б можа схавацца,
Збегчы - не знойдзе ніхто - закрыцца,
Ўцячы, зноў схавацца,
І адляцець ўдалячынь...
Там захапіцца
Палётам і думку тваю там злавіць,
Адчуць на вачах лёгкі подых
Той подых вятроў і вяршынь...

А потым вярнуцца дахаты,
Туды, дзе чакаюць заўжды,
Дзе прыходзіць навек разуменне,
Што нямарны” пакуты душы,
Мы самі кіруем шляхамі,
Па якіх нам ісці па жыцці.

Ніколі не ведаем лёсу,
І з воляй свабоднай бяжым,
Бяжым ад пяшчоты, баімся кахання,
Ня хочам шчаслівымі быць,
Бо шчасце яно прамінае,
Каханне знікае ў цішы,
Пяшчота і та дагарае,
І пуста тады на душы.

Стараемся нешта паправіць,
Палепшыць ці горшым зрабіць
Не ведаем меры у пазнанні
І як нам любімых судзіць...