***

Катя Дубовская
Чаму развяло нас па свеце,
Дзе мару цяпер мне шукаць?
Як спадзявацца і верыць,
Што зноў я змагу пакахаць?

І як мне забыць ўсё былое,
Не думаць пра лёс і пра час,
Як зноў расшукаць ўсё тое,
Што ты дапамог мне спазнаць?

Ізноў я шукаю ў тумане,
Блукаю, нібы ў начы,
Гісторыі, як ў тым рамане,
Прыдумваю – і хоць крычы...