***

Катя Дубовская
Што жа ёсць за дзвярыма
памяці нашай?
Зазіраю і няпэўна
паціскаю плячыма.

Там нямала турботаў,
Ёсць там месца каханню,
І замнога надзеяў,
Што не мусілі спраўдзіцца...

У былым, што памерла,
Я знайду і прызнанне,
Расшукаю і веру, што яшчэ не пагасла,
Там журба, і самота, і навек раставанне...

Не вярнуць тых памылак,
І няспраўджаных мараў,
Незабыўных усмешак
І нядобрых парадаў.

То мінулае сцерлася
З памяці лю'дскай,
Толькі я не забылася
І не вярнуся...