Мальба аб прыходзе вясны

Настачка
Так змрочна і тужліва на душы...
І зразумець мяне ніхто не зможа
Ні месяц і ні зоркі ў начной цішы,
Бо толькі сонечны праменьчык дапаможа.

Чакаю я цябе, вясна!
І слезкі па шчацэ бягуць.
Хачу на волю я!
Забыць пра ўсе,паветра ўдыхнуць!

Надхнення час, спаткання час,
Час, калі толькі яскравыя дні!
Вясновым ветрыкам прыходзіць ен да нас
Скрозь люты стон мярцвячыны – зімы.

Дзяўчына,пачакай ўжо трошкі!-
Так кажа розум мой,
А сэрца рвецца як у кошкі
На неаб’ятны веснавы прастор!