Маме

Бризанта
Не раз вы чулі слова "маці".
Як хораша яно гучыць,
Як мілагучна і прыгожа -
Аб ім ці трэба гаварыць.
Яно само крадзецца ў сэрца,
Празрыста-чыстае, як цуд,
І цёплае, бы летні вецер.
Яно - мой дом, мой родны кут.
Так, маці - мой надзейны светач,
Мой самы блізкі чалавек.
Яна жыццё мне падарыла,
А мне сам Бог паслаў яе.
Ці ведаць я магла, што ў свеце
Не будзе за яе радней?!
І з кожным днём, і з кожнай ноччу
Люблю яе ўсё мацней.
Мая матуля - што за дзіва:
Мой ідэал, мой сонца свет,
Мой месяц у начы маўклівай,
Мой астравок у моры бед.
Мне так прыемна бачыць сёння
На твары маці, у вачах
Усмешку шчасця! Усе справы
Нібы кіпяць у яе руках.
То - залатыя рукі маці,
Яна, бы чараўнік са сноў.
Даруе мне ўсе памылкі,
Я быццам п'ю яе любоў.
О,як хацелася б мне зараз
Памаладзець гадоў на сем,
Каб і яна памаладзела
І зніклі каб праблемы ўсе.
Каб маг з старой чароўнай казкі
Яе прынцэсаю зрабіў,
Каб рыцар на кані на белым
Усё жыццё яе любіў.
Люблю матульку маю мілу
Так моцна - не хапае слоў.
"Люблю яе, маю радную," -
Я паўтараю зноў і зноў.