Хатынь

Татьяна Карелина Избранное
Пад Мiнскам у Лагойскiм раене стаяла весачка Хатынь.
Жылi сабе там добра людзi i марылi аб шчасцi кожны дзень.
Але знянацку вораг люты напаў на шчырую зямлю.
I пакарыць хацеў народ ен, ператварыць усе ў iмглу.

Змагалicя смяротна людзi. Жыцце свае не бераглi.
I гналi ворага лютога з кутка раднога, з радной зямлi.
I дзе ранней стаялi хаты дваццаць шэсць стэл стаяць.
А побач з iмi званы, якiя жудасна званяць.

Стары трымае на руках забітага немцам хлапца.
Званяць, званяць калакалы, лiтыя з чыстага свiнца.
З тых самых пор ужо прайшло вельмi шмат гадоў.
Але, як здзекваўся фашыст народ успомнiць зноў.

Як вескi пылалi вогнiшчам, i як галасiла негула мацi
Над пепялiшчам роднай хаты i трупам свайго дзiцяцi.
I боль, i памяць, i сляза заўжды застануцца з народам.
I зычны стогн будзе гучаць у сэрцах калакольным звонам.