А мац нiколi не плакала...

Татьяна Опанасенко
А маці ніколі не плакала,
Ці я ніколі не бачыла,
Як слёзы балючыя капалі
З вачэй на далоні матчыны.

А некалі толькі слязу адну
Спусціла з вачэй, як хавала
Адну, што прыйшла з-пад Чачні, труну,
Другую труну з-пад Афгана.

Калі заўважыла між бяроз,
Як муж на вяроўцы хістаўся,
Ізноў не пусціла на волю слёз -
Адбітак на сэрцы застаўся.

А сэрцу спакою няма кожны дзень:
Не б'ецца яно, а грукоча,
Бо сэрца - не сэрца даўно, а камень.
Каму яго кінуць ў вочы?