Балада пра васiлёк

Татьяна Опанасенко
Хавае сонца жоўтыя пялёсткі,
Сумуюць ля дарогі спарышы.
Васіль - хлапеча з беларускай вёскі -
Шукаў ў жыце струны для душы.

А тыя струны стужкамі Палесся
Перапляліся з зернем каласоў.
І палілася з вуснаў хлопца песня
Пра сінь азёр і вечны шум лясоў.

Зялёны аер пахне на падлозе -
Зноў да вяскоўцаў завітала свята.
Галінкі ліпы, клёну на парозе,
Каб адагнаць русалак прэч ад хаты.

Няхай сабе яны ідуць ў поле
І ўплятаюць кветкі ў валоссе,
Няхай сабе смяюцца там ўволю,
У хованкі гуляюць між калосся.

Нячутным крокам ўжо крадзецца вечар,
На дрэвах боязна дрыжаць лісты.
Сядзеў бы ты ў хаце лепш, хлапеча,
Спяваў бы песні лепш каханай ты.

Бязвоблачнымі зорнымі начамі
Калоссе вусам маша залатым.
Русалачка з блакітнымі вачамі
Заказытала хлопца ў жыце тым.

А ці дазволіць сонца згінуць мроі
І летуценням юнаковых дзён?!
І сэрца хлопца затрымцела ў полі
Блакітнавокім стромкім васільком.