Я росчыркам сэрца свайго, як пяра...

Татьяна Опанасенко
Я росчыркам сэрца свайго, як пяра,
Да сэрца Радзімы ізноў дакрануся.
Звязала блакітная стужка Дняпра
Маю Украіну з вянком Беларусі,

Як маці, ў вянок упляла каласы,
Дабавіла водару кветак ласкавых.
Вякамі не сціхнуць над ім галасы
Тараса Шаўчэнкі і Янкі Купалы.