Сябрукi

Майкл Ганкин
       Сала скрыль у нашай сумцы
       У кашах баравiкi,
       Мы з табою аднадумцы,
       Мы з табою сябрукi...

       ВЕРАСНЁВАЯ ПАРА
       Прысвячэнне Валянцiну Болтачу.

       ГЕНАДЗЬ БУРАЎКIН
       ^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^


Ты да я, да мы з табой,
ТЫ - другi, Я - першы.
У прозе крокi робiш ТЫ,
Я складаю вершы.

Пахне ў лесе дурнап'ян
Дзяцел дзесь стракоча.
З МАЁЙ песняй ТВОЙ раман
Па эфiры кроча.

Цiшыня на ўсе бакi
Дрэмлюць мухаморы,
Толькi качкi ля ракi
Ды на небе зоры...

На палянцы пад сасной
Пасядзiм, закусiм
Добра дыхаецца нам
У роднай Беларусi.

Чарку узяць, у самы раз
Адчуваю сэрцам.
МЫ з ТАБОЙ, што на заказ,
Як ДЗЯДОУНIК з ПЕРЦАМ.