30 дзён лiрыкi

Ника Пужук
Этот цикл стихов был написан мною на 1-м курсе журфака БГУ на спор с моими подругами (!)
Условиями были: писать по стихотворению каждый день, и обязательно – на белорусском языке.
Никогда до этого (и после этого) я не писала стихов на белорусском, и вообще знала его с горем пополам.
Что произошло тогда, как мне удалось – я не знаю. Наверное, это каханне стварыла такi цуд :)

Я была тогда влюблена в парня, который учился на год старше меня. То увлечение так и осталось безответным, даже после того, как я ему сшытак з гэтымi вершамi падарыла.
Быть может, мой возлюбленный тогда ещё просто не дорос до такой "высокой" поэзии ;)

*** *** *** *** *** *** *** *** *** *** *** *** *** *** *** *** *** *** *** *** *** ***

Усё да апошняй кропкі
спадару С.
прысвячаецца

ПРАЛОГ

Маўчаць. Чакаць. Шукаць твой позірк.
І адчуваць яго пустэчу.
І ўсё ж, нягледзячы на гэта,
Анёлам дзякаваць за сустрэчу.

***

ДЗЕНЬ 1
10.03.2003 г.

Ты – мая студня, у сэрцы стрэмка,
Ты – сузор'е, з зорак суквецце,
Сонца ў студзень, сцежка ў стэпе,
Смага ў спёку, сутнасць у сусвеце.
Ў снежную сцюжу – хлеба скарынка,
Ў смешкі й свята – скруха ды смутак...
Хто ты, мой сябра і спадарожнік:
Ці ты скананне, ці ў венах стукат?..
Выйдзеш ў світанне на сенажаці,
Спадчыны спеў скрозь спрадвечны пачуеш.
Сівер ўдыхнеш з сінявы, світку скінеш.
Волатам слаўным сябе ты адчуеш.
Выйдзе дзяўчына: стужка на скронях,
Скура смуглявая ног з-пад спадніцы…
Снеданне ставіць: салат са смятанкай
Ды савянё смажаны... Аж забіцца!
Спрытна тады да сардэчнай падыдзеш
Ды сарамліва схіліш да сэрца…
Сон мой у руку; няма спадзявання –
Скарга й самота... Куды ж мне падзецца?
Сёй-той, канешне, скажа: "Спакойна!
Ў лёсе бываюць мацнейшыя скокі".
Толькі і ў дзень, і ў ноч я ўсё бачу,
Як абдымае дзяўчыну Сарокiн...
Не, я не буду скуголіць сабакам.
Сэрцу спалёнаму хай будзе сведкам:
Так, самавучка я, але ляпшэй усё ж
Быць не раўніўцай яму, а паэткай!

ДЗЕНЬ 2
11.03.2003 г.

English на заўтра – гэта не жарты,
English – гэта вельмі сур’ёзна,
Але ж увагі такой ён не варты,
Каб перагружваць ім мысленне мозгу.
Ў трохпавярховым утульным будынку
Думкі мае на дзесяты імкнуцца.
Мару я зноў аб прагулы – учынку,
Можа нядобра які абярнуцца.
Але ж якія тут могуць быць тэмы,
Мікразалікі, эсэ, разважанні,
Калі я горш чым за грып захварэла,
Й гэта хвароба завецца "каханне"?..

ДЗЕНЬ 3
12.03.2003 г.

Вочы яго чорныя,
Чорныя, як дзве масліны спелыя,
Як два вараня ў снезе,
Але чорны – цёплы колер.
Вочы яго чорныя,
Як ад вогнішча попел,
Як чорныя дзіркі ў светабудове –
Яны паглынаюць бесперашкодна,
Яны паглынаюць назаўсёды,
Яны спустошваюць цалкам.
Але няма нічога чарнейшага за тое,
Што адбываецца ў маім сэрцы
Пасля таго, як ён зазірнуў туды.

ДЗЕНЬ 4
13.03.2003 г.

А ў мяне сёння Дзень Нараджэння.
А ты нават і не ведаў.
Жадаюць добра выйсці замуж,
А я хачу быць independent.
Жадаюць быць, як зорка ў небе,
А я хачу сабой застацца.
Жадаюць мець вялізным сэрца,
А я стамілась з ім змагацца.
Але зайшло на свята ліха
І ўсе жаданні мне здзейсніла:
Цябе ў маім халодным сэрцы
Якімсьці чынам умясціла,
Забрала ўпэўненасць і волю,
І незалежнасць – усё забрала,
І ад адной тваёй усмешкі
Сама сабе ўжо не свая я.

ДЗЕНЬ 5
14.03.2003 г.

Дараць мядзведзяў, касеты, шчырасць...
Іўчанкаў кажа: "Страсць і каханне –
Розныя рэчы
З пункту гледжання семасіялогіі".
Зубчонак псі*** і робіць заўвагі.
Усе пазбягалі з гісторыі журналістыкі.
А я бачу тваю патыліцу ў бібліятэцы,
І мне робіцца дрэнна-дрэнна...

ДЗЕНЬ 6
15.03.2003 г.

Госці з’ехалі. Я зноў адна.
Але адзінота мяне не катуе.
Ў змроку насупраць сядзіць ля акна
Сябра мой новы й аб нечым сумуе.
Плюшавы нос, кашлатыя лапы,
Вочы з-пад грыўкі бачаць нябачнае.
Ці то мядзведзь, ці неандэрталец,
Але цябе ён мне чымсьцi нагадвае...

ДЗЕНЬ 7
16.03.2003 г.

Ведаеш, гэта вельмі страшна –
Здагадацца знянацку, што лепшы сябра
Не сябра зусім, а ўпотай сяброўка...
А я даручала яму свае тайны,
Бадзялісь па могілках, збегвалі з лекцый,
А ён марыў аб тым, аб кім я мару...

ДЗЕНЬ 8
17.03.2003 г.

Я зноў спазнілася на электрацягнік.
А ўсё з-за таго, што чытала, не бачачы,
Ў бібліятэцы галоўнага корпуса.
Я памятаю, была восень.
І, гледзячы з залы чакання,
Можна было падумаць,
Што ніці дажджу бясконцыя.
Бясконца шэрыя.
Каля мяне прайшоў ты.
Але гэта не было супярэчнасцю,
дзівам ці абсурдам.
Так і павінна было быць.
І дождж не сказаў нікому,
Чаму "Exploited" сталі мне бліжэйшымі...

ДЗЕНЬ 9
18.03.2003 г.

Адно і тое ж пытанне
Не дае цэлы дзень мне спакою.
Адно і тое ж пытанне
Схапіла мяне так, што вою:
Хто заплятае яму
Раніцою касу?..

Мабыць, ён сам?
Выцягвае доўгія рукі,
Бярэ валасы, нібы ў крукі,
І, міксерам правярнуўшы расчоску,
Стварае сабе ён прычоску?..
Не, гэта малаверагодна.

Ці, можа, маці?
Ўстаў сын з двухмятровага ложку,
Узяў расчоску,
Зверху ўніз глянуў,
Ды сказаў ласкава: "Мама..."
(Тыпа хлопцу 20 год – а ўсё "мама".
І на "Кальян" – таксама з мамай...)
Не, усё – брэдні.

А можа...
Які кашмар! О, Божа!
Тую ноч ён правёў не адзін.
У тую ноч яна была з ім.
Гладзячы па валасам,
Казала яму яна:
"Ты – дужэйшы,
Ты – прыгажэйшы,
Ты – маладзейшы,
Ты – найлепшы..."
У рукі расчоску ўзяла
Ды й касу запляла?!

ДЗЕНЬ 10
19.03.2003 г.

Копыль – анамальная беларуская зона.
Але ж
Ці адлюстроўваюцца старажытныя гарады ў яе вазёрах?
Ці адчыняецца па начах неба над ёю?
І ці падаюць яе зоры ў сэрцы ўлюбёных?

ДЗЕНЬ 11
20.03.2003 г.

Доброе утро,
последний герой…
В. Цой

Жуткая ночь. В Ираке война.
Мы не знаем, кто мы, зачем и когда.
За окном темнота, в голове – тишина,
За окном – провода и с неба течет вода.
Дышит в трубку и странно молчит, но не ОН.
Нет не ОН, ОН не знает мой телефон.

ДЗЕНЬ 12
21.03.2003 г.

И это моё право – любить ночь,
И это моё право – уйти в тень.
В. Цой

Sweden. Гэтае слова
праследуе мяне з дзяцінства.
Мара. Так. Хвароба. Так.
Шукаем выратаванне.
Слухаем Цоя. Святлее свет.
Праглынаем панк. Свабода, анархія, моц.
Аддаемся індастрыелу. Існаванне
ў электроны, блуканне
па падсвядомасці.
Усё жыццё шукаць выратаванне
ад таго, што не па сілах,
ад таго, чаго няма.
Усё жыццё пражыць у сабе
і нават не паспрабаваць
выглянуць у свет, баючыся
страціць сусвет сваёй душы.
Памылка ці ісціна?

ДЗЕНЬ 13
22.03.2003 г.

Здарылася так, што пачула я сёння
Імя яго ўпершыню – Дзёня.
А ён раззлаваўся чамусьці на гэта,
Быццам было гэта нейкім сакрэтам.
Хлопец ён зграбны і вельмі прывабны,
Ў шортах ў палоску ён крыху забаўны.
Словам, не мог ён мне не спадабацца.
Толькі навошта было так злавацца?..

ДЗЕНЬ 14
23.03.2003 г.

Год
З таго часу, як я страцiла сябе.
"Зялёны шабаш" у "Медыуме" ў траўні.
Мой апошні крык.
Напэўна, ты там быў тады.
Ніхто не ведае майго другога "я".
А я ўжо год шукаю лёкая.
Адкрылі вочы – бросілі ў цемру.
Знайшла людзей, якіх шукала – зніклі,
Уйшлі наперад за свабоду і ідэю,
А я засталась, страціўшы надзею.
Не адмаўляйся ад таго, ў чым сутнасць
Твайго жыцця. Жыццё адно даецца.

ДЗЕНЬ 15
24.03.2003 г.

Дрэвы чакалі.
Зоры спявалі.
Ён на кухне піў гарбату.
Ноч шаптала:
"Яго назаўсёды..."

ДЗЕНЬ 16
25.03.2003 г.

Д’ябальская зорка – Алголь.
За колам спраў,
За промнямі пражэктароў
Яе не ўбачыш ў горадзе,
Ўзіраючыся ў цемру...
Але яна з табой!
Яна пульсіруе як ў венах кроў,
Спрадвечным спадарожнікам
Адлічваючы рытм імгненняў.
Містычным вокам назірае з небасхілу
Як у сне.
А я хачу падараваць яе табе.

ДЗЕНЬ 17
26.03.2003 г.

Цяжэй за ўсё зразумеці,
Навошта ты ў гэтым жыцці,
Калі яно – толькі ўспамін?
Стоячы сёння ў тамбуры,
Гледзячы праз вакно,
Раптам убачыла: вось яно!
Шчасце…
Адхіленне напрамку вектара
Твайго позірку на прадмет
Можа быць бясконцым.
Эфект двайнога дна.
Бясконцасцю чужых пачуццяў
Ісці праз бясконцасць жыцця.
Так душа набывае глыбіню сэнсу.
Толькі... навошта?..

ДЗЕНЬ 18
27.03.2003 г.

"Пытанні"
(па матывах Дзянiса Фанвізіна)

Фіялетава-чорныя сны,
Паласатыя сны
Бачу я усю ноч да світання.
І ў мроях сваіх, не баючысь цябе,
Задаю табе шэраг пытанняў.

Твой абутку памер, рост і вага твая –
Ўсё цікавіць мяне непамерна:
І чаму кожны раз, як задумлівы ты,
То залазіш сабе у шкарпэткі...
І чаму ты садзішся нага на нагу,
І чаму іншы раз заплятаеш касу,
І чаму не смаркаешся ты нікалі,
І чаму ты не мыеш свае валасы,
І чаму недвухсэнсны абдымкі твае,
Калі танчыш з Адамычам ў пары,
Як бы здзейснілісь ўсе твае мары...
А каханка пакладзена ў момент такі
Ўласнаручна табой на падлозе...
Што ўзбуджае і што засмучае цябе,
І чаму ты хапаеш за ж... сябе,
Калі сябрам тлумачыш, знайсці дзе
Дыскету...
Не адшукаць мне адказу на гэта.
Не дапаможа мне нават Сакрат
(Жыў ён за 20 стагоддзяў назад).
Вечных пытанняў не вырашу я.
Пойду павешусь. Каханне, бывай!

ДЗЕНЬ 19
28.03.2003 г.

Першы вораг – заўсёды каштоўнасць.
Ён штурхае цябе да дзеяння,
Узбуджае рэакцыю думак,
Прымушае змагацца з кожным "не".
Першы вораг – гэта твой сябра,
Бо ён ведае ўсе твае тайны.
Але ты хаваешся ў веру.
Ты лічыш, што ён – гэта ты..

ДЗЕНЬ 20
29.03.2003 г.
12:20

Ніхто не здагадваўся аб тым,
Што калі ён заходзіць у бібліятэку,
Ён крыху нахіляе галаву,
Каб не стукнуцца аб вяршнік.
І толькі яна ведала
Аб гэтай маленькай тайне,
Таму што яна помніла,
Як ён схіляўся да яе,
Калі тлумачыў матэматыку.

ДЗЕНЬ 21
30.03.2003 г.

Я гадаю па кнізе,
Я шукаю адказы.
У люстэрке старонак –
Незнаёмыя фразы.
Маў, цячэ чорна рэчка,
Паглынае глыбока,
Не змяніць яе ходу,
Ды няма з ёй звароту.
Чарната – ў маіх думках,
Глыбіня – ў маім сэрцы.
Не вернуць мне ўжо хлопца,
Што Дзянісам завецца.
Па абшарах і долах
Цячэ рэчка у мора –
То другой дзеўцы сэрца.
Як мне гэта знаёма.

ДЗЕНЬ 22
31.03.2003 г.

Халодны ранне-асенні вецер
Развейваў амерыканскі сцяг
За жоўтай каменнай сцяной.
З-за сцяны адчуваўся
Шашлычны пах,
Заблытаны ў галінах кіпарысаў.
У пасольстве ніхто не цікавіўся
Нейкай далёкай вайной.
Іншы мірок, падпрастора
Цішыні сярод гарадскіх хваляванняў.
Мэрсы, фальксвагены з цёмным шклом.
А мы ўжо заўважаны пільным ментом.
З тварам, зрабіўшымся кірпічом, набліжаецца.
"Чакаем каго?" – пытаецца.
А нас усяго – шасцёра.
"Так", – адказваем бадзёра.
"Спусціцеся ўніз", – кажа,
Як быццам зараз ўмажа.
Мы паважаем нашу ўладу,
А таму слухаем абаронцу парадку.
Здраджваць сабе вельмі лёгка.
Як гаварыцца, NO PROBLEMS!

ДЗЕНЬ 23
1.04.2003 г.

"Холад, голад, вецер, смерць..." –
Здаецца, так сказаў калісьці ты
Й пайшоў з Адамычам курыць,
Як у "Чыжа" адзеўшы куртку "на дваіх".

Холад, голад, вецер, смерць.
Што ўяўляеш ты,
Раствораны ў тытунёвым тумане?
Бясконцасць кадраў падсвядомасці тваёй?
Ці ёсць сярод іх сюррэалістычны водгук
Апакаліпсіса ў нябачнай нам чуме?

Холад, голад, вецер, смерць.
Па ўсёй планеце – смерць.
Толькі... Якая справа да яе табе?!

ДЗЕНЬ 24
2.04.2003 г.
 
"Сёння я цябе кахаю. Не ведаю, як гэта адбылося. У мяне ўжо ёсць ЁН, адзіны і непаўторны.
Але сёння мрояцца твае вусны, адчувальныя і настойлівыя. <...> Сёння ты мяне кахаеш. Так кахаеш, нібы жывеш апошнія хвіліны..."
Воля

Прыйшоў з мінулага стагоддзя, быццам здань.
І, рукі працягнуўшы да мяне, чакаў.
А на далонях – старажытнасць й Беларусь,
І я ад мар яго адмовіцца баюсь.

Але твой позірк хлёснуў па шчацэ.
Ён дапамог апамятацца мне.
Не, не губляй мяне ў бездані часоў, трымай!
Таму што я твая, пакуль ячшэ твая...

ДЗЕНЬ 25
3.04.2003 г.

Стрэлка набліжаецца да поўначы.
Ў зорным небе
Бачу след ад твайго ўспаміну
Аба мне.
Ці так мяне падманываюць вочы?
Здаецца, не.
Чытаючы па вуснах літар
Нямых цяпер паэтаў ХІХ стагоддзя,
Я запаляю ў душы ліхтар,
Я адчыняю дзверы маёй тайнай
Сённяшяй прыгодзе.
Твой вобраз на парозе ў руху знічак,
Нябесных цел, метамарфоз містычных знакаў.
Я адракаюся ад ўсіх штодзённых звычак.
Я чую спеў паўночных ваўкалакаў.
І прыцемак становіцца цямнейшым,
Калі твой пацалунак адчуваю…

ДЗЕНЬ 26
4.04.2003 г.








ДЗЕНЬ 27
5.04.2003 г.

Лексема – "Сарокiн",
Семема – "далёкі",
Валентнасць – "высокі
Ды велікавокі".
І позірк яго нейкі полісемантны:
Імклівы й гарачы ці вельмі абстрактны.
"Сарокiн – не панк" – аксюмарон яўны.
Але ж "панк Сарокiн" – таксама няскладна.
Напэўна, узнікла так ад памылення,
Калі пераблыталі true панкаў з "псеўда"...
Ды хопіць намёкаў. Пачаў ужо злавацца
Сарокiн, і час мне адсюль убірацца...

ДЗЕНЬ 28
6.04.2003 г.

Да месяца з дня нараджэння сп. Сарокiна

"Гавэнда"

У адным з падарожжаў,
З цёмнай ноччу ў спатканне
Апынуўся я ў вёске,
Ў Паўночным краю
Пад Палярнаю зоркай,
Ды пачуў там паданне.
Шляхціц шчодры, хаця і на латах-та – дзіры,
Прывітаў мяне шчыра
Ды запрошваў у хату,
Ды каб час мой пабавіць
Ды самоту прагнаці,
Запаліў сабе люльку
Й пачаў апавядаці.

– Недзе ў цёмных стагоддзях,
А калі – не прыпомню,
То былі тут вазёры,
Для зор срэбных люстэркі.
Ды навокал лясы ўсё
Стаялі як горы.
То казалі, што быццам
Калі знойдзеш ты цуд той,
Тое месца, дзе срэбныя зоры смяюцца,
То набудзеш там тое,
Што шукаеш жыццё ўсё,
Ды паплацішся страшна,
Бо не зможаш вярнуцца.
Толькі моладзь такая
У часы была тыя,
Што не верыла надта
У народныя казкі,
І хаця і бывала,
Што адказы шукала
Хваляваным пытанням,
Але больш – для экстрыму.
Зрэдку ўсё жа бывала,
Што сярод ўсіх тых франтаў
Сапраўды незвычайныя людзі траплялісь.
Вось адзін з такіх хлопцаў
Жыў у нашай у вёсцы.
Толькі моладзь – дурная,
Ды з яго ўсе смяялісь.
Не дано ім было, сляпакам, зразумеці,
Як то музыку можна вачыма пабачыць,
Як пачуць можна спеў пераліваў вясёлкі,
Ці лятаць над зямлёй, не кранаючысь з месца,
Ці гутарыць з цянямі ад старай павеці.
А як толькі дазнаўся пра тое паданне,
Захварэў ім надоўга й хадзіў непрытомны,
Не казаў хоць аб думках сваіх ён нікому,
Але ўсе адчувалі, што даб’ецца свайго ён.
Так і здарылась. Ў дзень свайго дваццацігоддзя
Знік ён з вёскі. Ніхто яго больш і не бачыў.
Толькі роўна праз месяц ноччу зорнай над вёскай,
Азарыўшы ўсё неба, праляцела камета.
Кажуць, быццам усе, хто загадваў жаданні
Ў тую дзіўную ноч – У жыцці іх здзейснілі.
І яшчэ шмат гадоў навакольныя вёскі
Незвычайным выпадку аб тым гаварылі.

Так закончыў прамову той шляхціц збяднелы,
Схамянуўся, што ноч ўжо, ды паклаў мяне спаці.
Але спаць я не стаў: гледзячы праз вакенца,
Адчуваў, як дзівосна сярод зор блукаці...

ДЗЕНЬ 29
7.04.2003 г.

Abyssys abyssum invocat.
Шукаю цябе ў бяздонні.
Perpetuum silentium.
Гэта падобна смерці.
Sine te vivere possum.
Успрыманне страчвае межы.
Qui nigrum in candida vertunt –
Advocatus Dei in carne –
Гэта ён. Бо contra spem spero.
Бо без шляху іду за ім ў цемру.
Бо жыццё пражываю ў імгненне.
Credo quia absurdum.
Credo quia verum.
Fiat voluntas tua.
O altitudo!

ДЗЕНЬ 30
8.04.2003 г.

Ну вось і ўсё, спадар Сарокін.
Апошні ты чытаеш верш.
Я спадзяюся, што ў запале
Ты гэты сшытак не парвеш,
А захаваеш ў дальні вугал
Да першага красавіка,
І перачытаныя строкі
Асвецяць шлях твайго жыцця.
Ты Музай быў маім, і дзякуй
За супрацоўніцтва табе.
Amicus verus congnoscetur
Amore more ore re.