Вясна

Сергей Клубович
Прыйшла вясна і ўсюды зелянее.
Стаю сабе на беразе ракі,
І сонца ў небе цепла чырванее,
І зноў спяваюць весела шпакі.
Прыйшла вясна... А колькі ў гэтых словах
Цяпер жыцця, цяпла і вышыні.
Зышоў той снег, зляжалы на загонах,
Прайшоу ўжо час сцюдзенай цішыні.
Шум ветру ў дрэвах поўніцца чакання
Згубіць сябе ў шматлікасці лістоў.
Вось ноч ідзе, а я сустрэу каханне,
Што так шукаў і толькі вось знайшоў.