ночы халодныя

Саша Лагуна
У гэтай восені, ведаеш, шэрыя-шэрыя вочы
а ў верасні гэтым так моцна чуюцца гукі;
ты прыходзіш у сны кожнай халоднай кастрычніцкай ноччу
што патрэбна табе? мае слёзы ці цёплыя рукі?
мае вочы табе ў спінУ ці халоднае "Я не чакала",
ціхім голасам у цёмным пакоі дабіваць цішыню...
я цябе вельмі доўга, такога змерзлага, трымала
у сябе, такой цёплай. падняўся, сказаў "я пайду"...
я не стала адразу сама зачыняць свае дзверы
і маліцца "не трэба!" не стала. глядзела ў ноч
да. баліць. але ведаю - ты не паверыш,
што мае будні цяпер святлей, чым былі з табой.