Першае каханьне Первая любовь

Эдвард Канаплицки
Я страціў. Я страчваў. Я буду страчваць.
Я страціў цябе і жыцьцё, і Веру, і Волю
Я страціў! І буду страчваць усё жыцьцё.

І пасьля сьмерці й у пекле, і ў раі марыць
Я буду пра тое, што страціўшы мрою
Я ня страчу Надзею. Я спазнаю ўсё.


Па сьценах сьціраюцца пальцы. Сьвеціць у твар
Мне зьніч. Ён – мой апошні сябра,
Ён… адкрывае павекі, калі хворы забыўся.

Я на цябе забыўся! Ён – мой апошні ліхтар
І яго губляць – задушыць Надзею марна!
Я страціў моц! Я сам згубіўся!


Сонца – чорная пляма на нябёсным прасторы,
Прастора ў жоўтых вокнах начных, у сьценах
І я за кратамі гэтых вокнаў

Прыціснут каменьнем, як цэгла барвовы,
Расплюшчаны часам, уціснуты ў межы венаў…
Не знаходжу свой астатні покрыў


Ні пад жоўтым сьнегам, ні пад белай травой,
Ні пад сонцам зялёным, ні разам з табой
Пад гэтым небам,

Дзе маланка блішчыць, як сьцяг над пустой галавой,
Той галавой, што тады, у той час губляла спакой
І лятала, лятала рэхам!


Рэхам лятала, шукала цябе, шукала нас,
Была бяздумнай і саманадзейнай, чырвонай і чорнай,
Як вада зямлі грэшнай…

Блукала ў лясах, выходзіла ў поле на шлях,
Гублялася зноўку, трапляла на сьцежкі зорныя,
Цябе не спаткала… Напэўна,


Я не разумеў у той момант, што была са мной –
Я бачыў сонца ня чорным, была зялёнай трава,
Усьмешка мяне спаткала

І я, адкінуўшы штучныя крэсы, убачыў усё!..
Чамусьці сьветлыя думкі пачала ўспрымаць мая галава,
І ты… Ты промнем майго жыцьця стала!


Я бачыў цябе побач, толькі побач са мной!
Я не ўяўляю цябе інакш, ня веру, што ты не мая…
Не разумею, як я жыў

І ня ведаў, што там ёсьць ты! Там, на той
Далёкай мяжы Беларусі! Там нарадзілась Надзея…
Я, надхнёны табою плыў


У тым акіяне жыцьця, паміж хвалямі лёсу,
Я плыў… Я бачыў… Я бачыў! Цябе і мяне і мроі,
Агульныя нашыя мроі,

Што спраўдзіліся там, дзе зьядналіся мы!.. Адгалосак
Душы маёй па начох дасягае цябе і кранае кроплі…
Кроплю за кропляй,


Што нязрушны на тваіх вачох, на вуснах, паміж валасоў,
І блукаюць, дрыжаць у прасторы тваіх подыхаў, словаў,
Твайго позірку,

Што зьяднаў міліярды чужых, але сваіх галасоў
У адну бессьмяротную песьню, у адзін адвечны слёган!..
Чакаю моманту…


Чакаю з зацятай Верай, Надзеяй у грудзях я часу,
Калі слёган адвечны табе прашапчу і можа ня тое
Пачую ў адказ…

Але ж не губляў, не губляю й губляць ня буду! Ня згасьне
Надзея! Ты тое, чаго ўсё жыцьцё я чакаў! Ты сьвятое
Маё забыцьцё на час,


На бяду, на бруд і на цемру, на ўсе паламаныя жыцьці,
На ўсё, што згасьне, што згарыць, што зьнікне ў імгле,
Як спалёныя лёсы…

Я табе прысьвячаю ўсё, што ёсьць у мяне, усё што можа адбіцца
У шэпце маім: ”Я кахаю цябе!”
О! Божа Магутны! Дай моцы!



22.08.2004г.