каляда

Сергей Худяев
Палатном-кужалём
Перад святам Ражства
Засцяліла зямлю
Гаспадыня зіма.

Выцінанкаю вокны
Ўпрыгожыў мароз
І над рэчкаю лёг
 Шкла крынічнага мост.

У высокае неба,
У бяздонную сінь,
Як у вырай жаўрук,
Падымаецца дым.

Снег рыпіць пад валёнкам
І гарыць навакол
Пад ўзыходзячым сонцам
Бурштыновы агонь.

       07.02.06.