Той боль

Новик Ольга
Той боль, што ты пакінуў мне цяпер
Паціху адыходзіць назаўсёды,
І на душы маёй крыху цяплей:
Я ўсё ж змагла і пераадолела нягоды.

Але той боль бясследна не прайшоў,
Ён яшчэ доўга будзе мяне мучыць:
Прыходзіць без дазволу зноў і зноў
Да той пары, пакуль яму не надакучыць.

Ну, а калі маё каханне незнарок
У вобразе другога раптам прыйдзе,
Яму зраблю насустрач смела крок
І на цябе не застануся ў крыўдзе.

А калі лёс падорыць сына мне,
Яго ў твой гонар назаву і сэрца,
Ты чуеш, сэрца болей не кране
Пякучы боль ужо да самай смерці