Маме

Соловьёва
Я  прачнулася ноччу ад цуда:
Ты запальвала свечкі ў Бога.
Не, да смерці сваёй не забуду
Я пякучага смутку былога.

Ты спявала малітву да Бога,
І твой голас ляцеў безнадзейна,
і звінеў  прадсмяротнай жальбою,-
Ад бяды нікуды нам не дзецца.

Пра дзяцінства цяжкое спявала,
Пра вайну,-маці стала ахвярай –
 І сляза на падушку ўпала
Ад маёй недарэчнае мары:

Не вярнуць мне матулі дзяцінства,
Не змяніць ні вайны , ні кахання,
Не патрэбны цяпер ёй гасцінцы,-
І ўладам няма апраўдання

За цяжкое жыццё і за крыўды,
І за танную працу народу.
Каб сялянкі гулялі,ці быў бы
Хоць адзін прэзідэнтам з нагоды?