Мне раненай птушкай не хочацца быць

Сью Ликарли
26.11.2006 01:28
Мне раненай птушкай не хочацца быць
ляцець скрозь аблокі надрыўна
чаму так бывае у асяроддзі маім
палет у нябесы - нямілы?

Ты лучык мой ,сонейка,
устрапянісь,
пайграй аганькамі шчасліва
Не трэба мне цеплае лецце уначы,
а лепш хай прыходзіць зіма тарапліва

Яна хоць не будзе хлусіць і маніць
абгорніць мне плечы студзенай пасцілкай
але ж калі вочы мае замуціць
дык холада я не пачую...

Прыдзі і хутчай абгарні, прыгалуб
каб толькі пачуць пранікненне-
таго што завецца у народзе заўжды :
судзьбінай маей альбо яе зараджэннем